Як заўважае Белсат, з адказу вынікае, што эмігранту трэба прыехаць у Беларусь, зарэгістравацца і аддаваць 29% заробку.
Згодна з артыкулам 5.1 Закону аб пэнсійным забесьпячэньні, праца за мяжою залічваецца ў агульны стаж пры ўмове выплаты абавязковых страхавых унёскаў. У выпадку камандзіраваньня за мяжу гэтыя ўнёскі аўтаматычна залічвае працадаўца.
Але ў выпадку, калі працаўнік «не бярэ ўдзелу ў працоўных стасунках з працадаўцам на тэрыторыі Беларусі», працаўніку даюць права самастойна плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). На гэта трэба аддаваць 29% свайго даходу. Калі даход будзе пазначаны ніжэйшым за мінімальны заробак, стаж будуць лічыць з паніжальным каэфіцыентам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьнізіліся рэальныя пэнсіі. Абяцанага трэцяга падвышэньня не адбылосяАле проста плаціць недастаткова. Эмігранту трэба стаць на ўлік у раённым аддзеле тэрытарыяльнага органу ФСАН паводле месца жыхарства ў Беларусі. Парадак пастаноўкі на ўлік не дае дыстанцыйнай магчымасьці, хоць і не забараняе яе наўпрост.
У Беларусі працаўнік плаціць у ФСАН 1% ад налічанага заробку, але працадаўца плаціць у ФСАН яшчэ 34% ад поўнага заробку: 28% на абавязковыя страхавыя ўнёскі і 6% на прафэсійнае пэнсійнае страхаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь праз паўгода пасьля Ўкраіны спыніла дзеяньне двухбаковай дамовы аб пэнсійным забесьпячэньні