У пералік асобаў, якія нібыта маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці, 12 красавіка дадалі яшчэ 15 чалавек, цяпер у ім 3975 пазыцый, вынікае з абноўленага сьпісу на сайце МУС, паведамляе «Позірк».
Сем чалавек, уключаных у сьпіс, знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі, у васьмі стаіць адзнака «судзімасьць не пагашаная».
Пералік папоўнілі музыканты рок-гурту Nizkiz Аляксандар Ільін, Сяргей Кульша і Дзьмітры Халяўкін, пакараныя 20 сакавіка абмежаваньнем волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Тэрмін пакараньня, вызначаны Кастрычніцкім раённым судом Менску, невядомы. Ля іхных прозьвішчаў стаіць адзнака «судзімасьць не пагашаная».
У сьпісе таксама ёсьць палітвязьні, якія адбываюць пакараньне:Вольга Патрусаева (1,5 года пазбаўленьня волі, арт. 342 КК) і Аляксандра Каско, асуджаная на 10 гадоў зьняволеньня паводле васьмі артыкулаў КК пасьля прыезду ў Беларусь з-за мяжы.
Таксама ў пералік уключылі асуджаных на розныя тэрміны зьняволеньня Канстанціна Шастава, Ангеліну Тамковіч, Андрэя Пратасевіча, Анатоля Ванакова і Сяргея Буваку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 красавіка: затрымалі дырэктара агенцтва нерухомасьці і кіроўцу пагрузчыка; прадпрымальніка судзяць за абразу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 красавіка: затрымалі актывістку Галіну Лагацкую і беларуску, якая ў 2020-м «перашкаджала праезду» ДАІ