Пікеты ў памяць памерлага Аляксандра Кулініча, які быў абвінавачаны паводле «палітычнага» артыкулу, прайшлі ў Польшчы і Бэльгіі, паведамляе «Вясна».
9 красавіка Аляксандар Кулініч памёр у берасьцейскім СІЗА. Яго абвінавачвалі паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Пікеты памяці Аляксандра Кулініча прайшлі ў Польшчы і Бэльгіі.
Аляксандра затрымалі 29 лютага ў Берасьці, з таго часу ён знаходзіўся ў зьняволеньні. Суд над ім быў заплянаваны на 16 красавіка. У выснове аб сьмерці пазначана, што Кулініч памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца. 11 красавіка яму споўнілася б 52 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў добрым чалавекам, кампанейскім». Што вядома пра абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі, які памёр у берасьцейскім СІЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У берасьцейскім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі. Ён тыдзень не дажыў да суду