Палітзьняволеная Аксана Зарэцкая выйшла на волю

Аксана Зарэцкая пасьля ваызваленьня

Выйшла на волю яшчэ адна вядомая палітычная зьняволеная.

Аксана Зарэцкая — колішняя ўдзельніца асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнэрка этыкету і бізнэс-камунікацый, культуралягіня, магістарка пэдагогікі. Яна мае дваіх дзяцей.

Пра выхад Аксаны Зарэцкай на волю напісала Ніка Сандрас.

Палітзьняволеную асудзілі на 1,5 года калёніі. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Тэрмін Зарэцкая адбывала ў гомельскай жаночай калёніі № 4. Напачатку красавіка яна выйшла на волю.

Падчас знаходжаньня Аксаны за кратамі прыходзілі паведамленьні пра вельмі кепскі стан ейнага здароўя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: Палітзьняволеная Аксана Зарэцкая была ў коме
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На прэмʼеры спэктаклю затрымалі Аксану Зарэцкую з Каардынацыйнай рады і гледачоў