«Стала вядома, што прафэсар Пітэр Гігс памёр ва ўзросьце 94 гадоў. Ён мірна пайшоў з жыцьця ў сябе дома ў панядзелак, 8 красавіка, пасьля непрацяглай хваробы», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўнівэрсытэту.
Гігс у 1964 годзе выказаў здагадку пра існаваньне невядомай да таго часу часьцінкі — базона. Амаль праз паўстагодзьдзя гэта было пацьверджана падчас дасьледаваньняў на Вялікім адронным каляйдэры ў Жэнэве, які належыць Эўрапейскай арганізацыі ядзерных дасьледаваньняў. Саму часьцінку ў выніку назвалі базонам Гігса, у гонар брытанскага фізіка.
У 2013-м Гігсу сумесна з бэльгійцам Франсуа Энглерам, разам зь якім ён зрабіў прадказаньне пра існаваньне базона, прысудзілі Нобэлеўскую прэмію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фізыкі адкрылі «часьцінку Бога»