«Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага і безумоўнага спыненьня ціску на сяброў прафсаюзаў, у тым ліку зьняцьця ўсіх абвінавачаньняў, зьвязаных з удзелам у мірных пратэстах і страйках, вызваленьня арыштаваных прафсаюзных дзеячаў, усіх праваабаронцаў і палітычных зьняволеных, а таксама спыненьня ў дачыненьні незалежных прафсаюзаў і прыватных асоб, патрабуючы павагі іх правоў чалавека», — адзначыў генэральны сакратар IndustriALL Атле Хое.
IndustriALL успомніў, што 18 ліпеня 2022 году Вярхоўны суд Беларусі зьліквідаваў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, у тым ліку тры прафсаюзныя арганізацыі, якія ўваходзяць у IndustriALL — Беларускі незалежны прафсаюз, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, Свабодны прафсаюз мэталістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два гады зь дзевяці з болем у адзінай нырцы. Адзін з найстарэйшых палітвязьняў Беларусі рыхтуецца сустрэць Дзень народзінаў за кратаміIndustriALL просіць арганізацыі па ўсім сьвеце да дзеяньняў, а менавіта:
- Напісаць лісты ў Рэспубліку Беларусь, а таксама арганізаваць акцыі каля беларускіх пасольстваў з патрабаваньнем доступу да лідэраў прафсаюзаў і іх вызваленьня, у тым ліку старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука;
- Запісаць пасланьне салідарнасьці з прафсаюзнымі лідэрамі, заявіўшы, што прафсаюзны рух не зьяўляецца экстрэмізмам, заклікаўшы да свабоды аб’яднаньняў і дэмакратыі, а таксама да вызваленьня зьняволеных прафсаюзных актывістаў у Беларусі. Распаўсюдзіць гэтыя заклікі па сацыяльных сетках;
- Накіраваць лісты ўрадам сваіх краін з просьбай выканаць рэзалюцыю Міжнароднай арганізацыі працы, прынятую Міжнароднай канфэрэнцыяй працы ў чэрвені 2023 году, з улікам культурнай, эканамічнай, гандлёвай, навуковай і іншых вобласьцяў міжнароднага супрацоўніцтва зь Беларусьсю, запытаўшы інфармацыю аб тым, якія дзеяньні робяцца ўрадамі ў гэтым напрамку. Запатрабаваць распачаць дыпляматычныя намаганьні для атрыманьня доступу да зьняволеных прафсаюзных дзеячаў і іх вызваленьня;
- Правесьці сустрэчы ў пытаньнях комплекснай праверкі правоў чалавека з працадаўцамі і ўрадам Беларусі, а таксама прааналізаваць ланцужкі паставак, фінансавыя і іншыя бізнэс-паслугі, у якіх удзельнічаюць беларускія прадпрыемствы, і выкарыстоўваць усе магчымыя рычагі для ліквідацыі парушэньняў законнасьці.
Глябальны зьвяз IndustriALL — гэта глябальная фэдэрацыя прафсаюзаў, заснаваная ў Капэнгагене 19 чэрвеня 2012 году. IndustriALL аб’ядноўвае 50 мільёнаў работнікаў горназдабыўной, энэргетычнай і вытворчай галін у 140 краінах сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2023 годзе Мінюст дамогся ліквідацыі 107 аб’яднаньняў, 11 партый, 2 фондаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новым кіраўніком Фэдэрацыі прафсаюзаў стаў былы старшыня Мытнага камітэту