9 красавіка Менскі гарадзкі суд пачынае разглядаць справу былога ўчастковага міліцыянта Яўгена Ціханава, якога затрымалі падчас прыезду ў Беларусь.
Мужчыну абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»), ч. 3 арт. 3611 («Уваходжаньне ў склад экстрэмісцкага фармаваньня»), ч. 1 арт. 130 («Распальваньне сацыяльнай варожасьці або звады»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»)..
Пра суд над Ціханавым гаворыцца ў раскладзе Менскага гарадзкога суду.
Яўген Ціханаў скончыў Акадэмію МУС больш за 15 гадоў таму, працаваў участковым, але звольніўся па ўласным жаданьні. Пазьней Яўген перайшоў у ІТ-сфэру. Пасьля нейкі час пажыў у Эўропе, у Італіі.
Ціханава затрымалі пры спробе ўезду ў Беларусь: мужчына хацеў прыехаць на дзень нараджэньня маці і заадно аформіць даверанасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Уступіў у ByPol, хацеў стаць ваяром палка Каліноўскага». Жыхара Петрыкава асудзілі на 10 гадоў калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту-фрылансэру зь Пінску прысудзілі 6 гадоў калёніі і вялікі штраф