Зацьменьне бачнае пачынаючы прыкладна з 11 гадзін раніцы па мясцовым часе ў Мэксыцы, з 13.30 — на мяжы Мэксыкі і ЗША, прыблізна ў 15 гадзін дня ў Нʼю-Ёрку. Крыху пазьней за пяць гадзін дня па мясцовым часе яго ўбачаць жыхары Ньюфаўндлэнда.
Жыхары Паўночнай Амэрыкі загадзя падрыхтавалі адмысловыя ахоўныя акуляры, каб назіраць праходжаньне ценю Месяца па сонечным дыску. Школы ў Мэксыцы, ЗША і Канадзе паказваюць зацьменьне вучням у якасьці ўроку прыродазнаўства.
Зацьменьне ў ЗША, 8 красавіка 2024 году, Ніагара
У Эўропе і Азіі зацьменьня не відаць — там у гэты момант ужо надыходзіць вечар, і Сонца садзіцца. Але некаторыя асьветніцкія арганізацыі — напрыклад, Бэрлінскі плянетарый — запрашаюць гледачоў на трансьляцыю зацьменьня на вялікім экране ў рэжыме анлайн.
На адным з хмарачосаў Нью-Ёрку, 8 красавіка 2024
Так выглядала сёньня Сонца ў ЗША.