Пра гэта паведаміла Нацыянальная ўправа акіянскіх і атмасфэрных дасьледаваньняў ЗША (NOAA).
З прычыны спальваньня выкапнёвага паліва, разьвіцьця жывёлагадоўлі і высечкі лясоў узровень вуглякіслага газу цяпер на 50% вышэйшы, чым да эпохі масавай індустрыялізацыі.
Мэтан трапляе ў атмасфэру пры сьвідраваньні нафтавых і газавых сьвідравін, а таксама з натуральных адпраўленьняў кароў і іншых жуйных жывёлаў. Цяпер яго канцэнтрацыя ў атмасфэры на 160% вышэйшая, чым у даіндустрыяльныя часы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Чым Беларусі пагражаюць кліматычныя зьменыКанцэнтрацыя закісу азоту ў паветры вырасла на 25% прыкладна за паўтара стагодзьдзя з прычыны шырокага выкарыстаньня азотных угнаеньняў, ачысткі сьцёкаў і спальваньня паліва.
Навукоўцы з NOAA адзначаюць, што канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў атмасфэры сёньня супастаўная з той, якая была каля 4,3 мільёна гадоў таму. Людзей тады яшчэ не было, узровень мора быў амаль на 23 мэтры вышэйшы, а ў арктычнай тундры расьлі дрэвы.
- Парніковыя газы — адзін з асноўных фактараў глябальнага пацяпленьня. З прычыны падвышэньня глябальнай тэмпэратуры паводкі, засухі, лясныя пажары, штормы, хвалі холаду і сьпякоты адбываюцца часьцей і робяцца больш інтэнсіўнымі. Стыхійныя бедзтвы прыводзяць да гібелі і міграцыі людзей і жывёлаў і разбурэньня дамоў і інфраструктуры.