Як паведамляе выданьне Delfi са спасылкай на Дэпартамэнт паліцыі Літвы, уначы з суботы на нядзелю, а потым зь нядзелі на панядзелак у будынак расейскай амбасады на вуліцы Герояў Украіны ў Вільні кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю.
Першы інцыдэнт быў зафіксавалі ўначы 7 красавіка, другі таксама ўначы 8 красавіка.
«Невядомая асоба зноў кінула ў будынак амбасады бутэльку з запальнай сумесьсю і пашкодзіла сьцяну. Вядзецца расьсьледаваньне», – паведамляе агенцтва.
Каля расейскай амбасады ў Вільні паставілі стэнды з фота разбурэньняў украінскіх гарадоў, учыненых расейскай арміяй, таксама тут сварылі стыхійны мэмарыял памяці памерлага ў турме лідэра расейскай апазыцыі Аляксея Наваальнага.