Пра гэта паведаміў у Тэлеграме Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
У цяжкай атлетыцы ў топ-10 сусьветнага рэйтынгу па выніках стартаў на Кубку сьвету трапіла Сюзана Валадзько, якая ў выніку атрымала права выступіць на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
У беларускай каманды на 7 красавіка 16 алімпійскіх ліцэнзій.
Адбор на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў іншых відах спорту працягваецца.
Раней выканкам МАК рэкамэндаваў дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах толькі ў якасьці нэўтральных атлетаў, прычым толькі тых, хто публічна не выказваўся ў падтрымку вайны, якую Расея пачала супраць Украіны, і хто ня зьвязаны з узброенымі сіламі ці органамі дзяржаўнай бясьпекі Расеі і Беларусі.
Таксама спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня змогуць узяць удзел у парадзе дэлегацый на цырымоніі адкрыцьця гульняў.
- У канцы сакавіка мэр Парыжу Ан Ідальга падчас свайго візыту ў Кіеў заявіла, што ў францускай сталіцы будуць ня рады прыезду расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, якая павінна адкрыцца ў Парыжы ў канцы ліпеня.
- Украінскіх спартоўцаў, па словах Ідальга, парыжане, наадварот, падтрымаюць. Словы мэра цытавала газэта Le Monde.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы