Юрыдычныя і фізычныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не пазьней чым праз тры гадзіны пасьля фактычнай здачы памяшканьняў для пражываньня (на дзень і болей) іншаземцам, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, абавязаныя інфармаваць органы ўнутраных спраў па месцы знаходжаньня ўказаных жылых і іншых памяшканьняў. Гэта робіцца праз адмысловую электронную сыстэму.
За неінфармаваньне органаў унутраных спраў, згодна з папраўкамі ў закон, прадугледзелі адміністрацыйную адказнасьць паводле ч. 6 арт. 24.35 КаАП. Пакараньне паводле гэтага артыкулу — штраф да 800 беларускіх рублёў (20 базавых велічыняў). Гэта прадугледжанае зьменамі ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
Папраўкі набудуць моц праз тры месяцы — 7 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі вырашылі ўзяць пад кантроль прыежджых іншаземцаў і тых, хто здае ім жытло