Польшча захавае прысутнасьць вайскоўцаў на мяжы зь Беларусьсю

Польскія вайскоўцы

Пра гэта заявіў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш, паведамляе Радыё Рацыя.

«Праз вайсковую апэратыўную групоўку Podlasie прайшло ўжо 30 тысяч жаўнераў, якія аказваюць дапамогу Памежнай варце ў забесьпячэньні бясьпекі мяжы дзяржавы», — сказаў міністар на прэсавай канфэрэнцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь прывяла ў баявую гатоўнасьць брыгаду, якая дысьлякуецца на мяжы з Польшчай

Касіняк-Камыш адзначыў, што падтрымка памежнікаў — элемэнт трэніровак для вайскоўцаў. Ён паабяцаў працягнуць інвэстыцыі ў групоўку, у тым ліку шляхам пашырэньня гарнізона ў Любліне.

На разьвіцьцё групоўкі сёлета плянуецца накіраваць 850 мільёнаў злотых (214 мільёнаў даляраў у эквіваленце).

  • 8 жніўня 2023 году Міністэрства абароны Польшчы ўзгадніла адпраўку да мяжы зь Беларусьсю дадатковага вайсковага кантынгенту — пасьля адпаведнага запыту памежнай службы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў Горадні: «Мы рыхтуемся да вайны. Я пра гэта кажу шчыра»