На ІХ пазачарговым зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які адбыўся 5 красавіка ў Менску, новым старшынём ФПБ абралі Юрыя Сянько, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.
Юры Сянько нарадзіўся ў 1967 годзе, паводле адукацыі — юрыст, спэцыяліст у галіне міжнародных адносінаў. У 1992 годзе скончыў Горадзенскі ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, у 2006 годзе — Акадэмію кіраваньня.
Займаў розныя пасады ў Горадзенскай рэгіянальнай мытні, з 2002 па 2011 год быў яе начальнікам, з 2011 году — начальнікам Менскай рэгіянальнай мытні. У 2014 годзе стаў старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту, агулам займаў гэтую пасаду 6 гадоў.
19 лістапада 2020 году яго прызначылі амбасадарам Беларусі ў Кітаі. Летась у лістападзе падаў у адстаўку.
Ранейшы кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда, які ўзначальваў фэдэрацыю на працягу апошніх 10 гадоў, стаў дэпутатам і цяпер ня можа займаць гэтую пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйныя прафсаюзы адрэагавалі на разгляд беларускага пытаньня ў Міжнароднай арганізацыі працы