Аляксандар Лукашэнка называў аўтарку заблякаванага каналу ўкраінскай журналісткай.
У Цэнтры супрацьдзеяньня дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны паведамілі аб блякаваньні YouTube-праекту «ПАНЧЕНКО», які прасоўваў расейскую прапаганду.
У цэнтры нагадалі, што раней супраць аўтаркі каналу Дзіяны Панчанкі ўвялі пэрсанальныя санкцыі, а Служба бясьпекі Ўкраіны завяла крымінальную справу за дзяржаўную здраду і апраўданьне ўзброенай расейскай агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогерка, у вышуку СБУ. Што вядома пра Дзіяну Панчанку, якой Лукашэнка даў інтэрвіюУ жніўні 2023 Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію гэтаму праекту, а яго аўтарку Дзіяну Панчанку ён назваў украінскай журналісткай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне завялі справу супраць журналісткі, якая ў 2021 годзе вяла канцэрт на «Славянскім базары» ў Віцебску