Палітыкі ўваходзяць у партыю «Саюз 90-х/Зялёныя». Заключэньне шлюбу павінна адбыцца пасьля парлямэнцкіх выбараў у Саксоніі.
Паўль расказала ў інтэрвію часопісу Bunte, што гаворка ідзе «не пра палітычны жэст, а пра каханьне і ўзаемнае жаданьне даказаць гэтае пачуцьцё шлюбам». Яна адзначыла, што маладыя геі і лесьбіянкі сутыкаюцца з праблемамі ў сям’і і цкаваньнем у школе, а значыць, «маюць патрэбу ў падтрымцы і ўпэўненасьці ў тым, што іх каханьне абсалютна нармальнае».
Маер патлумачыла ў інтэрвію, што «гомасэксуальнасьць павінна быць бачная, у тым ліку і на вуліцы». Міністар заявіла, што хоць аднаполыя адносіны падтрымлівае большасьць насельніцтва Нямеччыны, яна да гэтага часу атрымлівае «жудасныя паштоўкі і лісты з найгрубейшымі абразамі ніжэй пояса».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі раскрытыкаваў законы супраць ЛГБТ і заклікаў да цярпімасьціПа прызнаньні Паўль і Маер, яны доўгі час вядуць «адносіны на адлегласьці паміж заходняй і ўсходняй Нямеччынай», аднак іх каханьне не аслабела. Кожную раніцу яны разам п’юць каву, зьвязаўшыся праз FaceTime, а ўвечары абавязкова размаўляюць праз тэлефон.
Маер і Паўль заўсёды выступалі за прыняцьце закону аб аднаполых шлюбах. «Я люблю ня пол, а чалавека», — прызналася Маер у інтэрвію выданьню. Упершыню міністаркі расказалі пра свае адносіны ў інтэрвію газэце Zeit у 2021 годзе.
Закон аб аднаполых шлюбах уступіў у ФРГ у сілу 1 кастрычніка 2017 году. Раней у аднаполы шлюб уступіла старшыня партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Аліс Вайдэль. Пара выхоўвае двух дзяцей, якія былі народжаныя яе жонкай Сарай Босард, прадусарам са Швайцарыі.