Беларуская мастачка Сьвятлана Сафія Дземідовіч стала ляўрэаткай брытанскага конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023. Яе імя зьявілася ў ліку пераможцаў на афіцыйным сайце прэміі.
Прэмію Сьвятлана Сафія Дземідовіч атрымала за графічную сэрыю «Паштоўкі мінулых часоў», напісала сама мастачка ў Інстаграме:
Прэмія заснаваная ўнівэрсытэтам Глостэршыру, конкурс праводзіцца пад эгідай Pittville Press. Штогод прыходзіць больш за 800 заявак з усяго сьвету.
Адабраныя 60 прац аўтараў з розных краін будуць прадстаўленыя ў некалькіх галерэях і на мерапрыемствах па ўсёй Вялікай Брытаніі, уключаючы Лёнданскі кніжны кірмаш, а таксама іх апублікуюць у штогодніку Cheltenham Illustration Awards 2023 году, які будзе распаўсюджвацца сярод выкладчыкаў і выдаўцоў па ўсім сьвеце, гаворыцца на сайце прэміі.
Тэма сёлетняй выставы — «Узаемасувязь», акцэнт зроблены на візуальным аповедзе, які дае прастор уяўленьню і паказвае магчымасьці за межамі сёньняшняга моманту.