Жыхара Маладэчна асудзілі да 6 гадоў калёніі за два данаты
У Менскім абласным судзе 1 красавіка да 6 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за данаты палку Каліноўскага і BySol асудзілі 57-гадовага Аляксандра Верасовіча. Справу з 19 сакавіка разглядаў судзьдзя Ўладзімер Арэшка, паведамляе «Вясна».
Паводле абвінавачваньня, Аляксандр Верасовіч пераводзіў грашовыя сродкі так званым «экстрэмісцкім фармаваньням»: з дапамогай аплатнай сыстэмы PayPal — на рахунак палка імя Кастуся Каліноўскага і Фонду салідарнасьці BySol.
Пра асуджанага вядома, што ён мае ў Маладэчне невялікі бізнэс, у яго двое дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 красавіка: асудзілі прадпрымальніка з Горадні і мэдсястру зь МенскуІніцыятыву Politzek.me прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
Ініцыятыва Politzek.me прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем», такое рашэньне МУС Беларусі ўхваліла 2 красавіка.
Politzek.me — ініцыятыва расказвае пра палітвязьняў і займаецца падтрымкай іх сем’яў. Яе стварылі Была створана валянтэрамі штаба палітыка, цяпер палітвязьня Віктара Бабарыкі ў 2020 годзе.
Улады Беларусі надаюць грамадзкім арганізацыям і ініцыятывам статус «экстрэмісцкага фармаваньня» для барацьбы з іншадумствам і рэпрэсій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 красавіка: пэнсіянэра вінавацяць па 4 артыкулах за камэнтары; затрымалі 2 жанчын за «зьдзек» зь дзяржаўнага сьцягаСілавікі затрымалі супрацоўніка ААТ «Нафтан»
Як піша «Вясна», на відэа, запісаным сілавікамі, затрыманы супрацоўнік Наваполацкага ААТ «Нафтан» гаворыць, што «быў зарэгістраваны ў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах», пісаў там камэнтары, а таксама нядобра выказваўся аб Мікалаі Карпянкове, намесьніку кіраўніка МУС, вядомым удзелам у рэпрэсіях.