Паводле выдавецтва, гэта будзе першы слоўнік, прысьвечаны кіно, на беларускай мове.
Слоўнік кінатэрмінаў мае зьмяшчаць болей за тысячу артыкулаў, піша выдавецтва.
Сярод іх:
- прафэсійныя і тэхнічныя кінатэрміны (мантаж, кадар, адмысловы эфэкт);
- жанравыя і відавыя кінатэрміны (вестэрн, дакумэнтальнае кіно, крымі);
- тэрміны кінатэорыі (фотагенія, трансцэндэнтальны стыль);
- зьвязаныя з кіно агульнаэстэтычныя, філязофскія і сацыялягічныя тэрміны (ідэалёгія, кіч, тэндэнцыйны фільм);
- кірункі, плыні і школы зь гісторыі кіно (Новая хваля, нэарэалізм, Догма’95);
- даведка пра кінапостаць ці слыннае кінамесца (Адэская лесьвіца, Кінг Конг, Джэймс Бонд, Дракула);
- назвы кінасупольнасьцяў, інстытутаў, часопісаў (Галівуд, Беларусьфільм);
- асноўныя фэстывалі і кінаўзнагароды;
- пераклады некаторых размоўных кінажарганізмаў і выразаў з ангельскай, польскай, гішпанскай і іншых моў.
Галоўная адметнасьць слоўніка — яго беларускі характар: тэрмінам зь іншых моў даюцца беларускія адпаведнікі і прыводзяцца неабходныя тлумачэньні.
У артыкулах шырока выкарыстоўваюцца беларускія прыклады, а вядомыя зьявы разглядаюцца пад беларускім ракурсам і з адпаведнымі акцэнтамі. Нарэшце, слоўнік прапануе новыя тэрміны, яшчэ адсутныя ў профільнай літаратуры, але важныя для асэнсаваньня існых відовішчаў («рытуалы ў кіно», «тэрорнае відэа», «беларыенталізм»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі хачу зьняцца ў беларускім кіно». Як беларус трапіў у два сэрыялы для Netflix ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спэцхран» і вогнішча для беларускай літаратуры. На ўзбраеньне ўзятыя мэтады 30-х гадоў