Суд у Казані чарговы раз падоўжыў арышт журналістцы Радыё Свабода Алсу Курмашовай.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўстурбаваны падаўжэньнем арышту ў Расеі журналісткі Радыё Свабода Алсу Курмашавай.
«Мы глыбока ўстурбаваныя яе зьняволеньнем у Расеі. Мы самым рашучым чынам асуджаем пастаянныя спробы Крамля запалохваць, рэпрэсаваць і караць журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці», — сказаў падчас брыфінгу прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Мэт’ю Мілер.
Паводле яго, абвінавачаньне супраць Курмашавай ёсьць яшчэ адна прыкмета слабасьці пуцінскага рэжыму.
Расейскі суд 1 красавіка чарговы раз падоўжыў арышт журналістцы Радыё Свабода Алсу Курмашовай — да 5 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Расеі падоўжыў арышт журналістцы Радыё Свабода Алсу Курмашавай да 5 чэрвеня- Алсу Курмашава ў сярэдзіне траўня 2023 года прыехала ў родны горад Казань па сямейных абставінах. 2 чэрвеня ў аэрапорце Казані — перад вылетам дадому ў Прагу — яе затрымалі сілавікі.
- У яе канфіскавалі амэрыканскі і расейскі пашпарты (у Алсу два грамадзянствы, Расеі і ЗША).
- Празь некалькі дзён у дачыненьні да журналісткі распачалі крымінальную справу аб непаведамленьні аб другім грамадзянстве (арт. 330.2 КК).
- Пазьней ёй выставілі абвінавачаньне ў тым, што яна не зьвярнулася да ўладаў і не папрасіла зарэгістраваць яе ў якасьці «іншаземнага агента» (ч. 3 арт. 330.1 КК).
- Празь яшчэ амаль два месяцы на яе завялі новую крымінальную справу — аб распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі.
- Падставай стала апублікаваная рэдакцыяй Idel.Рэаліі кніга «Не — вайне. 40 гісторый расейцаў, якія выступаюць супраць уварваньня ва Ўкраіну».