Абноўлены рэкорд сакавіцкай тэмпэратуры за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў у Беларусі, сьведчыць праведзенае «Позіркам» параўнаньне апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту за апошні дзень месяца.
На ўсіх мэтэастанцыях краіны былі перакрытыя як дзённыя, так і месячныя гістарычныя максымумы. На 25 мэтэастанцыях, у тым ліку ў Менску, рэкорды месяца абнаўляліся два дні запар. 30 сакавіка ў сталіцы было 19,9 градуса паводле Цэльсію, 31 сакавіка — 24,6 градуса.
Але сыноптыкі прагназуюць паніжэньне тэмпэратуры ад 2 красавіка. Яно пачнецца з заходніх раёнаў. 4 красавіка будзе халадней на 15-20 градусаў, чым цяпер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: апошнія 10 гадоў былі рэкордна гарачымі за ўсю гісторыю назіраньняў. Наколькі пацяплела ў Беларусі