Вырак у Горадні за абразу Лукашэнкі
Суд Ленінскага раёну Горадні 15 сакавіка асудзіў дырэктара прыватнага прадпрыемства Віталя Шычко. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), а таксама ў абразе яго (ч. 2 арт. 368 КК). Справу разглядала судзьдзя Натальля Козел.
Да суду Віталь Шычко, які мае на ўтрыманьні дзьвюх дачок, знаходзіўся пад вартай. Па матэрыялах абвінавачаньня, на якія сасылаюцца праваабаронцы, Шычко, знаходзячыся ў Лідзе, пакінуў у тэлеграм-канале «Гародня 97%» абразьлівыя камэнтары пра Лукашэнку, якія «прынізілі гонар і годнасьць асобы і былі спалучаныя з абвінавачваньнем у зьдзяйсьненьні асабліва цяжкага злачынства».
Суд прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць на падставе ч. 2 арт. 367 КК абмежаваньнем волі на тэрмін 3 гады і на падставе ч. 2 арт. 368 КК абмежаваньнем волі на тэрмін 2 гады. Па сукупнасьці абвінавачаньняў канчаткова прызначана пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») на 3 гады.
Пасьля абвяшчэньня прысуду Шычко вызвалілі з-пад варты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 сакавіка: жыхара Шчучына затрымалі за камэнтары пра тэракт у Падмаскоўі; зноў судзяць палітвязьня РазановічаМэдсястру зь Менску асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у «Маршы адзінства»
У судзе Ленінскага раёну Менску 4 сакавіка асудзілі Жанну Дудзінскую паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу, паведамляе «Вясна».
Судзьдзя Анастасія Ачалава прызначыла Жаньне 2 гады і 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы адзінства» 6 верасьня 2020 году ў Менску і выхадзе на праезную частку. Яе апазналі па фота і відэа іншага ўдзельніка акцыі. З 25 студзеня па 1 лютага 2024 года жанчына знаходзілася пад вартай. Пазьней да суду – пад закладам памерам 12 000 рублёў.
Жанна Дудзінская мае сярэднюю спэцыяльную адукацыю і працуе мэдсястрой у прыватным прадпрыемстве «Гематэст».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 сакавіка: судзяць супрацоўніка Горадзенскага шклозаводуШто такое «хімія» і «хатняя хімія»
«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».
Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.
«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.
«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.
Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.
10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах