Ужо сёньня: народзіны Васіля Захаркі і Сяргея Антончыка

Кіраўнікі місій БНР у эўрапейскіх краінах, 1919 год. Сядзяць (злева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Мікола Вяршынін, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч.

Падзеі 1 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1557 Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ.

1579 — заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт. Стэфан Баторы 445 гадоў таму даў яму прывілей.

1778 — бізнэсовец Олівэр Полак прыдумаў знак даляра — $.

1939 — паразай рэспубліканцаў скончылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

1946 — У Ватэнштэце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцьця», рэдактарам якога быў Хведар Ільяшэвіч.

1948 — Савецкі Саюз пачаў наземную блякаду Заходняга Бэрліна.

1976Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Роналд Уэйн заснавалі кампанію Apple Inc.

Стыў Джобс прэзэнтуе кампутар Macintosh, 1984

1992 — пачалася Басьнійская вайна.

2001 — у Бялградзе арыштаваны былы кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч.

2004 — кампанія Google запусьціла свой паштовы сэрвіс Gmail.

2009 — Альбанія і Харватыя далучыліся да NATO.

У гэты дзень нарадзіліся

1809Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.

Паштовая марка да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Мікалая Гогаля

1815Ота фон Бісмарк, канцлер Нямеччыны.

1873 Сяргей Рахманінаў, расейскі кампазытар, піяніст і дырыгент.

1877 Васіль Захарка, старшыня Рады БНР на эміграцыі ў 1928–1943 гадах. На скліканай 10 кастрычніка 1925 году канфэрэнцыі ў Бэрліне Захарка не прызнаў Савецкай Беларусі за незалежную дзяржаву. Дзякуючы яму БНР не спыніла свайго існаваньня, бо большасьць сяброў рады прызнала БССР.

Васіль Захарка

1901 Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменьнік.

1929Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік.

1940 Уладзімер Басалыга, беларускі графік.

Зь сябрамі на ганку зэльвенскай хаты: Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Пётра Сьвентахоўскі, Ларыса Геніюш, Уладзімер Басалыга; сядзіць — Ірына Марачкіна. 1981 г.

1947Алесь Жук, беларускі пісьменьнік.

1956Сяргей Антончык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня, адзін зь лідэраў рабочага руху.

Сяргей Антончык, красавік 1991

У памяці

1943 — памёр Антон Неманцэвіч, беларускі каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзеяч, выдавец, пэдагог, публіцыст. Адзін з ініцыятараў беларускага ўніяцкага руху ў Заходняй Беларусі.

1940 — памёр Язэп Лёсік, беларускі мовазнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР.

Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры, 1922. Сядзяць зьлева направа: Я. Купала, А. Круталевіч, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, У. Чаржынскі, В. Шэмпель, М. Байкоў. Стаяць зьлева направа: 1, 2 - ?, 3 - Ч. Родзевіч, 4 - Я. Колас, 5 - К.М. Гадыцкі-Цьвірка, 6 - Я. Дыла.