Мэр Парыжу Ан Ідальга падчас свайго візыту ў Кіеў заявіла, што ў францускай сталіцы будуць ня рады прыезду расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, якая павінна адкрыцца ў Парыжы ў канцы ліпеня.
Украінскіх спартоўцаў, па словах Ідальга, парыжане, наадварот, падтрымаюць. Словы мэра цытуе газэта Le Monde.
Выказваньне Ідальга зьняў на відэа ўкраінскі канал United News, і яно шырока распаўсюдзілася ў інтэрнэце. Перад інтэрвію Ідальга наведала цэнтар, дзе ўкраінскія спартоўцы рыхтуюцца да Алімпійскіх гульняў, і сказала, што Парыж будзе прымаць украінцаў «як герояў».
Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў атлетам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2024 у нэўтральным статусе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніякага прапагандысцкага эфэкту ад удзелу ў Алімпіядзе рэжым не атрымае», — Апейкін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы