За мінулы год колькасьць беларусаў, якія добраахвотна застрахавалі сваё здароўе, павялічылася на 60 тысяч чалавек.
Летась больш за 713 тысяч грамадзян Беларусі набылі добраахвотныя мэдыцынскія страхоўкі. Годам раней колькасьць застрахаваных асоб па такіх дамовах складала крыху больш за 653 тысячы. Такую статыстыку прывёў часопіс «Страхование Беларуси».
Пры гэтым сума страхавых узносаў за год вырасла на 26% — да 258 734,4 тысяч рублёў.
Больш за ўсё пагадненьняў на добраахвотнае мэдыцынскае страхаваньне заключылі «Белдзяржстрах» (340,9 тыс.) і «Белнафтастрах» (186,8 тыс.).
Сярэдні ўзнос па дамовах добраахвотнага мэдыцынскага страхаваньня склаў 362,6 рубля. Для параўнаньня: у 2022 годзе сума была 314,2 рубля.
Усе страхавыя кампаніі за 2023 год выплацілі страхавую кампэнсацыю сваім кліентам па мэдыцынскіх страхоўках у памеры 186 576 тыс., гэта на 7,5% больш, чым годам раней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абельская стане міністаркай? Што стаіць за «стэндапам» Лукашэнкі і як унутры сыстэмы спрабуюць спыніць катастрофу ў мэдыцыне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Умовы працы мэдыкаў у Беларусі блізкія да рабства». Доктар Салавей пра новага міністра, «дэградацыю сыстэмы» і сьмерці ў радзільнях