Пра гэта стала вядома з допісу зяця палітыка Дзьмітрыя Антончыка.
«Дайшлі весткі ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі дрэнна».
Вядома, што ў Рыгора Кастусёва анкалягічнае захворваньне. Паўнавартаснай мэдычнай дапамогі за кратамі ён не атрымлівае.
У красавіку Кастусёву споўніцца 67. З горадзенскай турмы ад палітыка даходзяць лісты, а вось званкоў ён пазбаўлены. Умовы ў турме Рыгор Кастусёў называе цяжкімі. Вядома, што, акрамя анкалёгіі, Рыгора Кастусёва турбуе варыкоз ног.
Старшыня закрытай уладамі партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў асуджаны паводле 357-га артыкулу Крымінальнага кодэксу на 10 гадоў за нібыта «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Беларускія праваабаронцы прызналі Рыгора Кастусёва палітвязьнем.
Сваёй віны Кастусёў не прызнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пражыць 6 гадоў выглядае складанай задачай». Рыгор Кастусёў даслаў ліст з-за кратаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рак, хворае сэрца, патрэба ў перасадцы органаў. Хто зь беларускіх палітвязьняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем