Гэтым разам так званае «спэцыяльнае вядзеньне» пачалі супраць выканаўцы абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Яму інкрымінуюць ч.1, ч.2 арт.361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Гэта «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
Па тых жа самых частках таго самага артыкула спэцыяльнае вядзеньне пачалі супраць гісторыка і журналіста Алеся Кіркевіча.
Абодвух дзеячоў просяць зьявіцца ва Ўправу Сьледчага камітэту Горадзенскай вобласьці. І Саранчукоў, і Кіркевіч раней вымушана пакінулі Беларусь, асьцерагаючыся крымінальнага перасьледу з палітычных матываў. Абодва, адпаведна, жывуць за мяжой.
«Спэцвядзеньне» — адмысловая працэдура, якую ўвялі ўлады Беларусі, каб завочна абвінавачваць і судзіць палітычных і грамадзкіх дзеячоў, журналістаў, прадпрымальнікаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі. Ужо вядома пра некалькі падобных крымінальных спраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне справы супраць 20 «аналітыкаў Ціханоўскай» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць былой кіраўніцы горадзенскага дзіцячага госьпіса распачалі «спэцвядзеньне»