Статыстыку паведамляе сайт Reform са спасылкай на справаздачу Ўпраўленьня ў справах іншаземцаў Польшчы.
Усяго ў 2021–2024 гадах было вынесена 570 рашэньняў аб наданні статусу ўцекачоў і 7472 — статусу дадатковай абароны. Цяпер разглядаюцца 1607 спраў аб наданьні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі.
За гэты перыяд усяго больш за 124 тысячы беларусаў атрымалі дакумэнт, які дае права на знаходжаньне ў Польшчы. Каля 41 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі дазвол на пастаяннае пражываньне, што абумоўлена ў асноўным «картай паляка» ці польскім паходжаньнем, піша выданьне.
Большасць беларусаў Польшчы жыве ў Мазавецкім (41 800) і Падляскім (14 000) ваяводзтвах. У асноўным гэта людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі