Інцыдэнт трапіў на відэазапісы відавочцаў. Перад крушэньнем самалёт гарэў у паветры. Па словах Разважаева, пілёт уратаваўся.
Расейскі вайсковы блогер Барыс Рожын, які жыве ў горадзе, сьцьвярджае ў тэлеграме, што самалёт мог трапіць пад «дружалюбны агонь». Расейскае Міністэрства абароны і ЗСУ Ўкраіны інцыдэнт на момант публікацыі навіны не камэнтавалі. У якасьці іншых вэрсій называюцца тэхнічныя непаладкі і пападаньне птушкі ў рухавік.
Аднамесны зьнішчальнік Су-35 — адзін з самых сучасных самалётаў у расейскай арміі, ён быў прыняты на ўзбраеньне ў 2017 годзе. Ён выкарыстоўваецца ў войсках Расеі, Кітаю і Ірану.
Шэраг расейскіх крыніц сьцьвярджаюць, што ў мора ўпаў больш стары зьнішчальнік Су-27. Афіцыйна гэта не пацьвярджалася.