Жыхар Рыгі Юрый Пельц паехаў у службовую паездку ў Беларусь і прапаў. Паліцыя аб'явіла мужчыну ў вышук.
Аб месцазнаходжаньні Пельца нічога не вядома з 20 сакавіка.
Паводе зьвестак паліцыі Рыгі, ён паехаў у камандзіроўку ў Беларусь і перастаў выходзіць на сувязь.
У сілавым ведамстве апублікавалі прыкметы зьніклага: рост каля 172 см, шэра-блакітныя вочы, валасы кароткія, мажны целасклад. У што ён быў апрануты, невядома. Па зьвестках рыскай паліцыі, ён мог быць у працоўнай вопратцы або джынсах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны дэпартамэнт Літвы ануляваў дазвол на жыхарства беларусу, які абразіў у Youtube літоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тайляндзе павесіўся 26-гадовы беларус. Яго шукалі некалькі дзён