Пра гэта паведамляе ягоны сайт.
Ранейшы парадак быў вызначаны ўказам Лукашэнкі ад 1 ліпеня 2005 году.
Цяпер уведзеныя дадатковыя абмежаваньні на аказаньне спонсарскай дапамогі. Яе ня могуць аказваць арганізацыі з доляй дзяржаўнай уласнасьці 50 і больш адсоткаў пры наяўнасьці ў іх пратэрмінаванай запазычанасьці па плацяжах у бюджэт, выплаце заробкаў і дапамогаў, а таксама пры невыкананьні ўмоваў аказаньня дзяржаўнай падтрымкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія арганізацыі падтрымкі ахвяраў рэпрэсіяў аб’ядналіся ў «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі»Таксама нельга аказваць спонсарскую дапамогу ў замежнай валюце, за выключэньнем выпадкаў, калі яна накіроўваецца арганізацыям аховы здароўя для набыцьця імі за мяжой мэдычных вырабаў і лекавых сродкаў, грамадзянам для атрыманьня мэдычнай дапамогі за межамі краіны, а таксама фізычным асобам, якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных мерапрыемствах.
Разам з тым указ дае магчымасьць аказаньня спонсарскай дапамогі ў выглядзе электронных грошай і токенаў, выкарыстаньня яе на кампэнсацыю выдаткаў, зьвязаных з утрыманьнем вытворчых будынкаў, збудаваньняў, добраўпарадкаваньнем населеных пунктаў, а асобным рэлігійным, дабрачынным, спартыўным арганізацыям і грамадзкім аб’яднаньням — на аплату працы і іншых гаспадарчых выдаткаў.
Мэты выкарыстаньня гэтай дапамогі дапоўненыя такімі пазыцыямі, як падтрымка арганізацый, якія займаюцца патрыятычным выхаваньнем дзяцей і моладзі, фізычных асоб, якія знаходзяцца ў цяжкой жыцьцёвай сытуацыі, некамэрцыйных арганізацый (у сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя), а таксама пажарнага добраахвотніцкага руху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўзнагародзіў 40 чалавек за ўнёсак у будаўніцтва БелАЭС. Пляцоўку прызналі небясьпечнай яшчэ ў 1993 годзе