У панядзелак, 1 красавіка, у судзе Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы судзьдзі Анастасія Паўлечка і Іна Паўлоўская будуць разглядаць справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляе «Вясна».
У іх праходзяць адразу 17 фігурантаў: Аляксандар Лявончык, Яўген Цыбулька, Юры Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Дзьмітры Хута, Эдуард Апановіч, Алег Арцюх, Аляксей Лескавец, Дзьмітры Абрамовіч, Алег Сяргееў, Вольга Тадро, Вячаслаў Шкуцько, Алена Стахейка.
Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як у суд заводзілі першую партыю фігурантаў справы.
На пачатку сакавіка ў Баранавічах таксама разглядалі справу паводле арт. 342 КК, дзе было адразу восем абвінавачаных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 сакавіка: за камэнтары пра тэракт у «Крокус Холе» ў Беларусі затрымалі яшчэ некалькі чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 сакавіка: жыхара Шчучына затрымалі за камэнтары пра тэракт у Падмаскоўі; зноў судзяць палітвязьня Разановіча