Футбольная зборная Ўкраіны выйграла матч у зборнай Ісьляндыі — 2:1 і прайшла ў групавы турнір Эўра-2024.
Каманда Грузіі абгуляла Грэцыю ў сэрыі пэнальці і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў групавы турнір чэмпіянату Эўропы — 4:2. У асноўны час каманды галоў не забілі.
Матчы фінальнай часткі чэмпіянату Эўропы пройдуць у Нямеччыне з 14 чэрвеня па 14 ліпеня. Эўра-2024 прымуць дзесяць гарадоў: Бэрлін, Дортмунд, Дзюсэльдорф, Франкфурт, Гельзэнкірхэн, Гамбург, Кёльн, Ляйпцыг, Мюнхэн і Штутгарт.
Зборная Нямеччыны ўжо кваліфікавалася на турнір у якасьці гаспадара, яшчэ 53 зборныя УЕФА, за выключэньнем Расеі, адхіленай за разьвязваньне вайны ва Ўкраіне, атрымалі права ўдзелу ў адборачным турніры чэмпіянату Эўропы ў футболе 2024 году.
Усе ўдзельнікі Эўра-2024:
- Група А: Нямеччына, Шатляндыя, Вугоршчына, Швайцарыя.
- Група В: Гішпанія, Харватыя, Італія, Альбанія.
- Група С: Вялікая Брытанія, Славэнія, Сэрбія, Данія.
- Група D: Польшча, Нідэрлянды, Францыя, Аўстрыя.
- Група Е: Бэльгія, Славакія, Румынія, Украіна.
- Група F: Партугалія, Турэччына, Грузія, Чэхія.
Беларуская нацыянальная зборная не прайшла адбору да Эўра-2024, згуляўшы ўнічыю матч у адказ супраць швайцарцаў.
Фінал чэмпіянату адбудзецца на бэрлінскім стадыёне Olympiastadion.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка абурыўся вынікамі беларускіх футбалістаў і прыгразіў пазбавіць іх ільготаў