За студзень-люты 2024 году Беларусь паставіла ў Кітай калійных угнаеньняў на $141,9 млн, што амаль у два разы менш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году.
У 2024 годзе пастаўкі беларускага калію ў Кітай скараціліся ўдвая, піша Myfin з спасылкай на даныя Галоўнага мытнага ўпраўленьня КНР.
У сьпісе краін — пастаўшчыкоў калію ў Кітай Беларусь займае цяпер 3-е месца. (У 2023 годзе экспарт беларускага калію ў Кітай склаў каля $1,3 млрд.)
Больш за ўсё калійных угнаеньняў у Кітай сёлета за два месяцы паставіла Расея — на $286,9 млн. На другім месцы — Канада ($241,2 млн).
Сярод іншых краін-пастаўшчыкоў фігуруюць Лаос, Ізраіль, Ярданія, Узбэкістан і інш.
Агулам па таварнай пазыцыі «ўгнаеньні мінэральныя або хімічныя, калійныя» імпарт Кітаю склаў $853,6 млн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь стала найбуйнейшым пастаўніком калію ў Кітай