Падрабязнасці папярэдняга дня яна не расказвала. Сказала, што застаецца са сваімі гледачамі і выяжджаць з краіны не зьбіраецца:
«Я хачу жыць у сваёй краіне, мне тут спакойна, добра. Мільён разоў гэта казала».
У сваім новым відэа блогерка расказала, што ўчора закрыла камэнтары, заўважыла «Наша ніва».
25 сакавіка ГУБАЗіК напісаў, што Жанна Лаўрова затрыманая. Каналы жанчыны нейкі час былі недаступныя, але іх аднавілі.
У адным з апошніх стрымаў Лаўрова сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумэранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы вырваў з кантэксту (зь некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 сэкундаў) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.
Лаўровай пагражалі крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і 7 гадамі турмы. У якім статусе знаходзіцца жанчына цяпер, невядома.
Жанна вядзе блог у TikTok і Instagram, дзе расказвае пра сваё жыцьцё. На TikTok Лаўровай падпісана больш за 300 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па даносе прапагандыста Прыдыбайлы затрымалі менскую тыктокерку: «Абразіла памерлых у Крокусе» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кайданкі для Мірсалімавай. Якую пагрозу для рэжыму Лукашэнкі нясуць прыхільнікі «рускага сьвету»