Падрабязнасьці арышту дагэтуль невядомыя.
Брата кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча Максім адпусьцілі пасьля адміністрацыйнага арышту, паведаміла «Позірку» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.
Максім Урбановіч адбыў 10 дзён паводле абвінавачаньня ў «дробным хуліганстве», паінфармавала крыніца.
Іншыя падрабязнасьці затрыманьня і арышту невядомыя.
Пра затрыманьні сяброў «Маладога фронту» стала вядома 23 сакавіка ад праваабаронцаў. Паведамлялася, што Максім Урбановіч быў «моцна пабіты», пасьля чаго этапаваны ў СІЗА КДБ.
Грамадзкі актывіст Дзяніс Урбановіч узначаліў «Малады фронт» у 2018 годзе. Сёньня ён змагаецца ў вайне на баку Ўкраіны ў складзе палка Каліноўскага. Некалькі разоў быў паранены, але кожны раз вяртаўся на фронт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лагойску апошнімі днямі затрымалі 18 маладафронтаўцаў, сярод затрыманых — брат добраахвотніка Дзяніса Ўрбановіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяніс Урбановіч атрымаў пятае раненьне з пачатку вайны