Пра гэта паведамляе прэсавая служба Наўседы.
Кашчунас вядомы сваімі заявамі пра пагрозы «літвінізму» і патэнцыйныя пагрозы бясьпецы Літвы з боку беларусаў. Ён выступае за ўзмацненьне жорсткасьці абмежаваньняў супраць беларусаў у Літве.
Дагэтуль пасаду міністра абароны займаў Арвідас Анушаўскас. Ён падаў у адстаўку 15 сакавіка. Прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце раней заяўляла, што яна незадаволеная дзейнасьцю Анушаўскаса па шэрагу напрамкаў працы міністэрства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік камітэту Сейму Літвы ў нацыянальнай бясьпецы прапанаваў пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія часта езьдзяць на радзімуКашчунас запэўніваў, што калі стане выконваць абавязкі міністра абароны, то прыйдзе ў міністэрства з прапановамі па практычнай рэалізацыі камэнданцкай сыстэмы, тылавога падразьдзяленьня, тэрытарыяльнай самаабароны, праграмы па бесьпілётніках, далейшай падрыхтоўкі і ўзбраеньня вайсковай рэзэрвы. Аднак галоўным прыярытэтам палітык бачыць канцэпцыю ўсеагульнай абароны.
- Раней палітык прапанаваў пазбаўляць дазволаў на жыхарства грамадзян Беларусі і Расеі, якія рэгулярна вяртаюцца на радзіму, і заявіў, што будзе дамагацца далейшага ўзмацненьня абмежаваньняў для расейцаў і беларусаў.
- Акрамя гэтага, Кашчунас заявіў, што зьбіраецца зарэгістраваць прапанову аб скасаваньні магчымасьці балятавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах для грамадзян Расеі і Беларусі, якія маюць права стала пражываць у Літве. Свае рашэньні ён тлумачыць тым, што беларусы, на яго думку, не пратэставалі супраць вайны ва Ўкраіне. Ён таксама занепакоены «ліцьвінствам» беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новым міністрам абароны Літвы можа стаць Лаўрынас Кашчунас, які прапануе ўзмацніць абмежаваньні для беларусаў