На борце карабля знаходзілася першая ў гісторыі сувэрэннай Беларусі касманаўтка Марына Васілеўская.
Камандзір экіпажу «Саюза МС-25» — расейскі касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі, бортынжынэр — амэрыканская астранаўтка Трэйсі Колдуэл-Дайсан.
Ракета з караблём стартавала з Байканура 23 сакавіка ў 15:36 паводле менскага часу. Першую спробу старту 21 сакавіка ў апошні момант перанесьлі з тэхнічных прычын.
Плянуецца, што Васілеўская і Навіцкі прабудуць на МКС 12 дзён. Яны вернуцца з арбіты на караблі «Саюз МС-24» разам з Лорэл Эшлі О’Хара (ЗША), а Колдуэл-Дайсан застанецца працаваць на станцыі да верасьня 2024 году.
Марына Васілеўская, якую выбралі для палёту на МКС, з 2017 году працуе ў авіякампаніі «Белавія» бортправадніцай. Летась у сьнежні яна пасьпяхова прайшла выпрабаваньні на цэнтрыфузе, дзе перанесла васьмікротную перагрузку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палёт у космас — падарунак Беларусі за ляяльнасьць». Як Беларусь асвойвала космас і колькі гэта каштуе