«Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт афіцыйнай газэты Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту «Гомельская праўда».
Такім чынам яны павіншавалі беларусаў з Днём Волі.
У выніку ўзлому на сайце зьявіўся банэр з тэкстам:
«У 1918 годзе беларусы абвясьцілі ўсяму сьвету, што мы — народ, і што Беларусь — свабодная і незалежная краіна. Але ж за сапраўдную свабоду нам яшчэ змагацца. Лёс нашага народу і краіны вырашаецца зараз і залежыць толькі ад беларусаў. Заклікаем далучыцца да барацьбы ўсіх, хто жадае жыць у вольнай Беларусі».
На банэры зьмешчана фота байца палку Каліноўскага.
У другой палове дня сайт стаў недаступны. На ім было разьмешчанае паведамленьне пра тэхнічныя працы.
- Раней у сакавіку 2024 году да другой гадавіны палку Каліноўскага група «Кібэрпартызаны» ўзламала сайт ДТСААФ, на ім разьмясьцілі фатаздымак са штандарам палку і віншаваньні беларускім ваярам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт ДТСААФ і павіншавалі Полк Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» паведамілі, што атрымалі сакрэтную інфармацыю зь сеткі вытворцы расейскіх дронаў