Выбарчая камісія для правядзеньня выбараў у Каардынацыйную раду цяпер у працэсе фармаваньня. Цягам сакавіка пройдзе галасаваньне КР аб складзе выбарчай камісіі.
Да 15 красавіка мае скончыцца фармаваньне сьпісаў выбарчых суб'ектаў і падача дакумэнтаў на рэгістрацыю ў камісію. Заплянаваны дэдлайн у рэгістрацыі кандыдатаў – 22 красавіка.
- Агітацыя зойме адзін месяц – з 25 красавіка па 25 траўня.
- Галасаваньне працягнецца тры дні, з 25 па 27 траўня 2024 году.
- Першыя вынікі абʼявяць не пазьней за 29 траўня.
- На падачу і разгляд скаргаў закладзены пэрыяд з 29 траўня па 8 чэрвеня.
- Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня 2024 году.
Першае паседжаньне Каардынацыйнай рады ІІІ склiканьня адбудзецца 15 чэрвеня 2024 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэй Ягораў застаўся сьпікерам Каардынацыйнай рады да новых выбараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэмакратычныя сілы дамовіліся аб працэдуры выбараў у Каардынацыйную раду