Узнагароду падчас пятнічнай малітвы 29 сакавіка падлетку ўручыць кіраўнік духоўнага ўпраўленьня мусульман Расеі муфцій Равіль Гайнутдзін.
Іслам Халілаў зь сям’і выхадцаў з Кіргізстану працаваў у гардэробе канцэртнай залі ў дзень нападу 22 сакавіка. Па словах падлетка, калі раздаліся стрэлы, ён стаў дзейнічаць паводле інструкцыі на выпадак надзвычайнай сытуацыі, змог адчыніць усе дзьверы і дапамог вялікай колькасьці людзей выйсьці ў бясьпечнае месца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блізкае да «Ісламскай дзяржавы» агенцтва апублікавала фота меркаваных нападнікаў на «Крокус»Увечары ў пятніцу, 22 сакавіка, некалькі людзей у камуфляжнай форме адкрылі ў канцэртнай зале на ўскраіне Масквы стральбу з аўтаматаў. Потым адбыўся выбух і пачаўся моцны пажар. Колькасьць загінулых у выніку тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паводле апошніх зьвестак, узрасла да 137. Колькасьць забітых можа павялічыцца. Больш за 180 чалавек пацярпелі.
Расейскае сьледзтва пакуль афіцыйна не вылучала вэрсій аб замоўцах і арганізатарах нападу. Па справе аб тэракце затрыманы чацьвёра чалавек. Яны выхадцы з Цэнтральнай Азіі.
Адказнасьць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра групоўку, якая можа мець дачыненьне да нападу на «Крокус» і чаму яе мэтай стала Расея