Раней стала вядома, што ў ноч на нядзелю, 24 сакавіка, запушчаная Расеяй ракета ў бок Украіны, заляцела ў польскую паветраную прастору і прабыла там 39 сэкунд.
«Мы заклікаем Расейскую Фэдэрацыю спыніць тэрарыстычныя атакі на жыхароў і тэрыторыю Ўкраіны, пакласьці канец вайне і заняцца вырашэньнем унутраных праблем краіны», – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
Паводле зьвестак польскага Міністэрства абароны, ракета трапіла ў паветраную прастору ў раёне вёскі Асэрдаў, паблізу мяжы з Украінай. Польскае войска ў ноч з суботы на нядзелю паднімала ў паветра сваю авіяцыю.
Расейскі бок інцыдэнт пакуль не камэнтаваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы. Што вядома на гэтую хвілінуРасейская ракета на польскай тэрыторыі не ўпершыню
Гэта чарговы пацьверджаны выпадак парушэньня польска-ўкраінскай мяжы крылатай ракетай падчас масаванай расейскай атакі на Ўкраіну. Самая трагічная сытуацыя адбылася 15 лістапада 2022 году ў Пшэводаве. Тады ракеты забілі двух мужчын.
Таксама 29 сьнежня 2023 ракета парушыла паветраную прастору Польшчы, але хутка павярнула назад. Непажаданы аб’ект знаходзіўся над польскай мяжой каля 3 хвілін.
Асэрдаў, дзе была заўважаная ракета, знаходзіцца ў Люблінскім ваяводзтве, у Тамашаўскім павеце, у гміне Ўльгувэк. Месьціцца на 8 км бліжэй да мяжы, чым Пшэводаў, дзе яна ўпала 1,5 года таму.