Прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў заявіў, што вэрсія Пуціна «не вытрымлівае ніякай крытыкі».
Паводле слоў Юсава, прыгранічныя тэрыторыі на трэці год поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны насычаны «войскамі, спэцагентамі, прадстаўнікамі спэцслужбаў, сілавікамі», «лінія мяжы замініравана, назіраньне вядзецца ўсімі сродкамі, уключаючы аэрараьзведку, з абодвух бакоў».
Пра тое, што нападнікі на «Крокус Сіці Хол» нібыта ехалі ва Ўкраіну і былі затрыманыя недалёка ад мяжы з гэтай краінай, раней заявіла таксама ФСБ.
Відэа затрыманьня аднаго з меркаваных тэрарыстаў, апублікаванае расейскім тэлеграм-каналам Baza, было геаляцыравана валанцёрам праекта GeoConfirmed, які піша ў сацсетцы Х пад нікам @auditor_ya, як зьнятае ў Бранскай вобласьці, на трасе M3/Е101. Гэта фэдэральная дарога «Украіна» (дакладныя каардынаты). Да ўкраінскай мяжы адсюль больш за 130 кілямэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля нападу ў Падмаскоўі грамадзянін Беларусі — у вельмі цяжкім стане, сваякі шукаюць яшчэ аднаго беларуса, — амбасадар КрутыТая ж Baza пры гэтым раней сьцьвярджала, што аўтамабіль з меркаванымі тэрарыстамі быў затрыманы ў Бранскай вобласьці ў пасёлку Цёплы. Ён нашмат бліжэй да Беларусі, чым да Ўкраіны. Сьцьвярджалася, што некалькім падазраваным удалося пры гэтым схавацца, і яны былі затрыманыя ў іншым месцы. Афіцыйна аб канкрэтным месцы затрыманьня не паведамлялася.
Шэраг расейскіх праўладных і праваенных тэлеграм-каналаў актыўна вылучаюць вэрсію аб датычнасьці спэцслужбаў Украіны да нападу на «Крокус Сіці Хол». У Кіеве якое-небудзь дачыненьне да тэракту адмаўляюць.
Паводле апошніх зьвестак, пры нападзе на «Крокус Сіці Хол» загінулі не менш як 133 чалавекі. Праўдападобна, гэта не канчатковая колькасьць ахвяраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэракт у Падмаскоўі: 133 загінулыя; сярод параненых — беларус; беларускія сілавікі атрымалі з Расеі арыенціроўку на падазраваных у тэракце