Больш за ўсё спраў завялі паводле
- арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) — 1570 (31,3%),
- арт. 368 (абраза прэзыдэнта) — 1263 (25,2%),
- арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх) — 798 (15,9%).
«Для аб’ектыўнага разуменьня трэба адзначыць, што інфармацыя пра крымінальныя справы паводле шэрагу артыкулаў КК уключае ў сябе як выпадкі перасьледу грамадзян з палітычных матываў, так і зьвесткі па асобах, якія сапраўды дапусьцілі парушэньні крымінальнага заканадаўства», — адзначыла арганізацыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 сакавіка: жыхара Гомля асудзілі за абразу ЛукашэнкіПаводле BelPol, на 1 студзеня 2023 году расьсьледавалі 1471 крымінальную справу паводле «палітычных» артыкулаў. Зь іх за «паклёп» і «абразу» Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго рэжыму — 77,7%.
766 спраў завялі для палітычнага перасьледу паводле іншых крымінальных артыкулаў, у тым ліку паводле
- арт. 341 (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці) — 194 (25,3% іншых артыкулаў),
- арт. 2031 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі пра прыватнае жыцьцё і пэрсанальныя зьвесткі) — 191 (24,9%),
- арт. 364 (гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) — 145 (18,9%).
Аб’яднаньне падкрэсьлівае, што ў дачыненьні да аднаго чалавека маглі завесьці «некалькі крымінальных спраў паводле розных артыкулаў КК», таму колькасьць спраў ня роўная «колькасьці грамадзян, якія зазналі крымінальны перасьлед з палітычных матываў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 сакавіка: за абразу Лукашэнкі асудзілі пэнсіянэрку і кіроўцуРасьсьледаваньне 1626 палітычна матываваных спраў, якія знаходзіліся летась у вытворчасьці, было прыпыненае. BelPol адзначыў, што прыпыненыя крымінальныя справы — гэта «міна запаволенага дзеяньня» для беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. У сувязі з гэтым арганізацыя заклікала ня верыць «усялякім „камісіям па вяртаньні“, знаёмым і сваякам», якія пераконваюць прыяжджаць у Беларусь.
Згодна з аналізам BelPol, у 2023 годзе было завершана расьсьледаваньне 3180 з 6483 адкрытых да таго моманту «палітычных» спраў (49,1%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН можа расцаніць рэпрэсіі ў Беларусі як злачынства супраць чалавечнасьці