У карпарацыі «Роскосмос» пацьвердзілі дакладную дату паўторнага запуску карабля «Саюз МС-25» зь беларускай Марынай Васілеўскай на борце — субота 23 сакавіка.
Ляцець да Міжнароднай касьмічнай станцыі экіпажу трэба будзе даўжэй, чым заплянавана. Першапачаткова гаворка ішла пра тры гадзіны палёту, але цяпер вырашылі, што карабель з Алегам Навіцкім, Марынай Васілеўскай і амэрыканкай Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэньня, гэта значыць, палёт прыкметна расьцягнецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі космас і паніжэньне кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Вынікі тыдня ад Карбалевіча. ВідэаСтартуе ракета ў суботу, 23 сакавіка, у 15:36 паводле менскага часу. Вернуцца на зямлю касманаўты маюць 6 красавіка замест 2 красавіка.
Першапачаткова старт з касмадрома Байканур быў заяўлены на 21 сакавіка. Але запуск адмянілі з прычыны непаладкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і касьмічная дзяржава. Чым скончыцца чарговы палітычны праект беларускіх уладаў