У Вільні адкрылі помнік Кастусю Каліноўскаму і іншым паўстанцам. ФОТАРЭПАРТАЖ
Скульптура Кастуся Каліноўскага
На шырокім круглым подуюме расстаўленыя бронзавыя постаці чатырох мужчын. Па левы бок стаіць манах-францішканец, дабраслаўляючы з крыжам справу паўстаньня, па правы бок — самі паўстанцы, зьвернутыя да сьвятыні. Гэта постаці Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і Тытуса Далеўскага
Беларусы на адкрыцьці помніка
На ўрачыстасьць прыйшло каля 100 чалавек, у тым ліку сьвятары і вайскоўцы NATO
Кветкі паўстанацам
На цырымоніі адкрыцьця, апроч каталіцкіх ярархаў і ксяндзоў, прысутнічалі беларускія праваслаўныя сьвятары Канстантынопальскага патрыярхату Аляксандар Кухта і Георгі Рой
Адкрыцьцё помніка Кастусю Каліноўскаму ды іншым удзельнікам паўстаньня ля касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні
Помнік паставілі на сродкі Польскага нацыянальнага фондуш
Адкрыцьцё помніка Кастусю Каліноўскаму ды іншым удзельнікам паўстаньня ля касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні
Адкрыцьцё помніку Кастусю Каліноўскаму ды іншым удзельнікам паўстаньня ля касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні
Жаўнеры ЗША на адкрыцьці помніка
Скульптурная кампазыцыя разьмясьцілася перад касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі
Беларусы на адкрыцьці помніка Кастусю Каліноўскаму ды іншым паўстанцам ля Касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка на адкрыцьці помніка
На пярэднім пляне ўкленчаны Каліноўскі, а за ягонай сьпінай — Серакоўскі, абодва з паднятымі ў жэсьце клятвы рукамі: прысягаюць у вернасьці Богу і Радзіме. Воддаль стаіць скульптура Далеўскага