Сярод 110 дэпутатаў – 20 прадстаўнікоў мінулага скліканьня ніжняй палаты парлямэнту (18,2%), а таксама 27 чалавек, якія былі дэпутатамі мясцовых саветаў 28-га скліканьня (24,5%).
У Менску пасьля галасаваньня 25 лютага пачала працу Палата прадстаўнікоў, першае пасяджэньне якой адкрыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, Ігар Карпенка паведаміў, што сярод 110 дэпутатаў – 20 прадстаўнікоў мінулага скліканьня ніжняй палаты парлямэнту (18,2%), а таксама 27 чалавек, якія былі дэпутатамі мясцовых саветаў 28-га скліканьня (24,5%). У новым складзе Палаты прадстаўнікоў 37 жанчын (33,6 %).
Сьпікерам Палаты прадстаўнікоў выбралі Ігара Сергеенку, які да апошняга часу ўзначальваў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Сініцына да Качанавай. Як склаўся лёс былых кіраўнікоў Адміністрацыі прэзыдэнтаШто вядома пра Сергеенку
Ігар Сергеенка нарадзіўся ў Віцебскай вобласьці. Яму 61 год.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Вышэйшыя курсы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі СССР і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.
З 1989 году служыў у розных структурах КДБ Беларусі.
У 2013-2019 годзе быў намесьнікам старшыні Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі.
У 2019 годзе ўзначаліў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Ігар Сергеенка ўключаны ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу – спачатку ў 2011 годзе за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі ў Магілёўскай вобласьці (ён тады ачольваў упраўленьне КДБ па Магілёўскай вобласьці), а ў 2020-ым – за падтрымку фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і жорсткі разгон акцый пратэсту.
Ён знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Канады і Швайцарыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі заявіў, што ня лічыць Каліноўскага, Касьцюшку і Кіта нацыянальнымі героямі Беларусі