Паводле інфармацыі крыніцы «Эўрарадыё», у хлопца адарваўся тромб. Каб пацьвердзіць гэтую інфармацыю, карэспандэнт выданьня патэлефанаваў у некалькі вайсковых камісарыятаў у Віцебскай вобласьці.
У Лепельскім і Аршанскім камісарыятах адказалі, што не «валодаюць такой інфармацыяй і не абавязаныя яе распаўсюджваць».
Пасьля гэтага рэдакцыя зьвярнулася ў Віцебскі абласны вайсковы камісарыят, у якім супрацоўніца пацьвердзіла сьмерць вайсковаабавязанага мэдыка. Жанчына панаракала, што гэтая сытуацыя «нарабіла вельмі шмат шуму», і па больш падрабязную інфармацыю параіла зьвярнуцца да выканаўцы абавязкаў начальніка камісарыяту.
Той, у сваю чаргу, таксама не адмаўляў факту сьмерці прызыўніка і расказаў, што «ёсьць чалавек, які займаецца гэтымі пытаньнямі, і будзе лепш пагаварыць зь ім».
У беларускім войску 11 сакавіка 2024 году пачалася праверка баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак. Як паведамляла прэс-служба Мінабароны, у ходзе праверкі заплянаванае перамяшчэньне вайсковай тэхнікі, а таксама прызыў з запасу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рамках праверкі боегатоўнасьці ў вайсковыя часткі прывезьлі каля 5000 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як праходзіць праверка баявой гатоўнасьці ў войску Беларусі. ФОТА