Запуск карабля зь беларускай касманаўткай на борце меўся адбыцца 21 сакавіка.
Прычынай пераносу запуску карабля да МКС стала прасадка напружаньня хімічнай крыніцы току. Пра гэта кіраўнік «Раскосмасу» Юрый Барысаў заявіў агенцтву «Інтэрфакс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запуск ракеты «Саюз МС-25» зь беларускай на борце адклалі. ФОТА«На завяршальным этапе перадпускавай падрыхтоўкі адбылася няштатная сытуацыя. Уся працэдура была спынена. Прычына выяўлена. Толькі што на пасяджэньні Дзяржаўнай камісіі высьветлілі: прычынай была прасадка напружаньня хімічнай крыніцы току», — сказаў Барысаў.
Такім чынам, пілятаваны карабель «Саюз МС-25» зь беларускай Марынай Васілеўскай на борце не адправіўся ў экспэдыцыю. Запуск адклалі на 24 гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і касьмічная дзяржава. Чым скончыцца чарговы палітычны праект беларускіх уладаў