Дакумэнт афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ён пачынаецца дзейнічаць задняй датай — з пачатку 2024 году.
Плаціць падатак паводле падвышаных ставак трэба як арганізацыям, так і фізычным асобам.
У сьпіс аўтамабіляў павышанай камфортнасьці ўвайшлі мадэлі 17 брэндаў. На пералічаныя аўтамабілі, не старэйшыя за тры гады, трэба будзе плаціць падвышаны збор:
- Audi A8, Q8, R8*, RS6*, RS7*, RSQ8*, S8*, SQ8*.
- Aston Martin — увесь мадэльны шэраг.
- Aurus — увесь мадэльны шэраг.
- Bentley — увесь мадэльны шэраг.
- BMW 7*, 8*, M5*, M6*, M7*, M8 *, X6*, X7*, XM*.
- Bugatti — увесь мадэльны шэраг.
- Cadillac Escalade.
- Ferrari — увесь мадэльны шэраг
- Lamborghini — увесь мадэльны шэраг.
- Land Rover Range Rover Range Rover Sport.
- Lexus LC*, LS*, LX*.
- Maserati — увесь мадэльны шэраг.
- McLaren — увесь мадэльны шэраг.
- Mercedes-Benz AMG E*, AMG S*, AMG SL*, AMG G*, AMG GT*, AMG GLE*, AMG GLS*, G*, GLE Coupe*, GLS*, S*, SL*, Maybach*.
- Porsche — увесь мадэльны шэраг.
- Rolls-Royce — увесь мадэльны шэраг.
- Toyota Land Cruiser 300, Sequoia.
* азначае, што павышаны падатак будуць спаганяць з мадэляў (вэрсіяў, сэрыяў, клясаў) транспарту, найменьне якіх пачынаецца з названых сымбаляў або словаў.
У пастанове Савету Міністраў ад 20 сакавіка няма акцэнту на юрыдычных або фізычных асобах.
У Міністэрстве падаткаў і збораў раней тлумачылі, што насельніцтву трэба будзе плаціць транспартны падатак за 2024 год у 2025 годзе.
Арганізацыі, у якіх па стане на 1 студзеня 2024 году былі аўтамабілі падвышанай камфортнасьці, ужо павінны ўносіць аванс у лік пагашэньня павялічанага ў 10 разоў транспартнага падатку, паведамлялі ў ведамстве. Ім трэба не пазьней за 22 сакавіка заплаціць авансавы плацеж у транспартным падатку за першы квартал 2024 году ў памеры адной чацьвёртай гадавой стаўкі транспартнага падатку, павялічанай у дзесяць разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вырасьце камуналка, падатак на першую кватэру і працоўны стаж. Што яшчэ зьменіцца ў Беларусі з 1 студзеня